Ужо амаль тыдзень магутны цыклон з Паўночнай Атлантыкi спрабуе прабiцца на ўсход. Але шлях яму заступае шырокi блакавальны антыцыклон над Волгай. Пакуль наша краiна знаходзiлася пад абаронай гэтага антыцыклону, дажджоў практычна не было. А вось у пятнiцу сiтуацыя змянiлася, i ўладу над надвор'ем узялi франтальныя раздзелы з Заходняй Еўропы, паведамляюць спецыялiсты Рэспублiканскага цэнтра па гiдраметэаралогii, кантролi радыеактыўнага забруджвання i манiторынгу навакольнага асяроддзя Мiнпрыроды.
Чакаецца воблачнае з праясненнямi надвор'е. Уначы на большай частцы тэрыторыi краiны, а ўдзень месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер слабы, пераменных напрамкаў. Начная тэмпература паветра — ад плюс 2 градусаў да 7 цяпла. Удзень — ад плюс 6 да плюс 11 градусаў.
Першы дзень апошняга месяца восенi будзе не па сезоне цёплы. У многiх раёнах абыдзецца без ападкаў, толькi па Гомельскай вобласцi месцамi пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер паўночна-ўсходнi, усходнi ўмераны. Уначы — плюс 1—7 градусаў, а ўдзень — 6—12 градусаў вышэй за нуль.
Паводле папярэднiх прагнозаў айчынных сiноптыкаў, у панядзелак чакаецца воблачнае з праясненнямi надвор'е, пераважна без ападкаў. Уначы i ранiцай месцамi будзе туман. Вецер паўднёва-ўсходнi, паўднёвы, уначы слабы, удзень умераны. Тэмпература паветра ўначы ад плюс 1 да плюс 7 градусаў, пры працяглых праясненнях — ад нуля да 2 марозу. Удзень чакаецца 6—12 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pikabu.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/naviny-nadvorya-2
[4] https://zviazda.by/be/tags/nadvore