Для ААТ «Гродна Азот» сфармаваны рэзерв спецыялістаў, супрацоўнікі, якія перашкаджаюць працы прадпрыемства, будуць адхілены ад выканання абавязкаў. Пра гэта гаворыцца ў заяве генеральнага дырэктара «Гродна Азота» Ігара Бобыра, паведамляе [1] БЕЛТА.
«З улікам сённяшняй сітуацыі было арганізавана фарміраванне рэзерву патрэбных спецыялістаў як для падрыхтоўкі, так і прыцягнення вопытных кадраў з іншых рэгіёнаў і прадпрыемстваў. Ахвотных аказалася нават больш, чым патрабуецца. Прыйшоў час гэты рэзерв задзейнічаць», — сказаў Ігар Бобыр.
«Прынята рашэнне. Хто хоча працягваць працу, той застаецца ў працоўным калектыве. Тыя ж, хто настроены перашкаджаць нармальнаму рэжыму вытворчасці, будуць адхілены ад выканання абавязкаў», — заявіў ён.
Гендырэктар адзначыў, што «завод, які працуе, — гэта не проста эканоміка, але яшчэ і бяспека Гарадзеншчыны і яе суседзяў».
«Насуперак гэтаму група з пару дзесяткаў чалавек, падбухтораныя звонку і якая называе сябе стачкамам, спрабуе “забіць” завод. Вось ужо на працягу трох месяцаў яны не проста шантажуюць, а літаральна тэрарызуюць 10-тысячны калектыў завода, гродзенскі рэгіён і ўсю рэспубліку. Імі бесперапынна прапагандуецца безадказнасць да лёсу прадпрыемства і непрыхаваная агрэсія, у тым ліку і да працоўных, якія не падтрымалі іх намеры спыніць завод», — лічыць Ігар Бобыр.
Ён звярнуў увагу, што патрабаванні да спецыялістаў, якія працуюць на «Гродна Азоце», які з’яўляецца прадпрыемствам бесперапыннага цыкла вытворчасці з высокім узроўнем небяспекі, заўсёды былі строгімі не толькі ў плане кваліфікацыі, але ў плане надзейнасці. «Таму становіцца недапушчальным давяраць лёс завода і рэгіёну работнікам, настроеным на дэмантаж вытворчасці, што разбураюць адносіны ў калектыве, якія падрываюць сістэму адказнасці і якія ставяць пад пагрозу бяспеку рэгіёну», — упэўнены гендырэктар. Ён дадаў, што і «ковідная сітуацыя значна стала ўплываць на абстаноўку».
Прэв’ю: БелТА
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/economics/view/dlja-grodno-azota-est-rezerv-spetsialistov-prepjatstvujuschie-rabote-budut-otstraneny-gendirektor-413417-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/grodna-azot
[3] https://zviazda.by/be/tags/igar-bobyr
[4] https://zviazda.by/be/tags/pracauniki