Як паведамляе прэс-служба Прыёрбанка, усім пажылым кліентам раздаюць падарункі — наборы ручнікоў. Іх можна атрымаць пры заключэнні да 31 снежня ўключна дагавораў на пенсійнае абслугоўванне.
Пры падключэнні да пенсійнага абслугоўвання ў банку выдаюць міжнародную картку Mastercard. У залежнасці ад тыпу карткі будзе вяртацца да 2 % ад сумы выдаткаваных сродкаў. Ёсць і дадатковы манібэк да 20 % па праграме лаяльнасці KeyCard. Калі на картцы ў канцы месяца застаюцца грошы, то гэта таксама працуе ў плюс — штомесяц банк налічае да 3 % гадавых на гэтую суму.
Выпуск, абслугоўванне, SMS-апавяшчэнне аб кожнай аперацыі — бясплатныя. Тое ж самае датычыцца мабільнага і інтэрнэт-банка. Ісці ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльным забеспячэнні не трэба — усю інфармацыю перадасць менеджар банка. Таксама магчымая дастаўка карткі і падарунка кур'ерам у Мінск, Віцебск, Магілёў, Гомель, Брэст і Гродна.
Сяргей ПАЛІНІН
Прэв’ю: yandex.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/syargey-palinin
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/pryyorbank
[4] https://zviazda.by/be/tags/pensiyanery
[5] https://zviazda.by/be/tags/padarunki