Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі атрымала перамогу ў матчы адкрыцця XIV Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакею з шайбай сярод аматараў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе [1] БЕЛТА.
Сёння на лёдзе сталічнага спарткомплексу «Алімпік Арэна» прэзідэнцкая дружына абыграла хакеістаў Віцебскай вобласці з лікам 8: 2 (3: 1, 2: 0, 3: 1).
Па традыцыі ўдзельнікі матчу падрыхтавалі сюрпрыз для гледачоў у «Алімпік Арэне». На памяць аб гульні ім падарылі сувеніры.
У наступным матчы, які пройдзе 28 лістапада, лядовая дружына кіраўніка дзяржавы сустрэнецца з супернікамі з Гродзенскай вобласці. Гульню прыме сталічная «Алімпік Арэна».
Хакейная каманда Прэзідэнта Беларусі 11 разоў перамагала ў спаборніцтвах сярод аматарскіх каманд, якія праводзяцца з 2008 года. Па адной перамозе ў турніры ў дружын Гомельскай і Мінскай абласцей.
Арганізатарамі XIV Рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматараў выступаюць Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Міністэрства спорту і турызму, Федэрацыя хакея Беларусі і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/sport/view/hokkejnaja-komanda-prezidenta-belarusi-pobedila-vitebchan-v-matche-otkrytija-ljubitelskogo-turnira-413504-2020/
[2] https://zviazda.by/be/tags/hakey
[3] https://zviazda.by/be/tags/hakeynaya-kamanda-prezidenta