Пяцігадовы хлопчык з правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе Кітая выявіў сляды дыназаўраў, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Падчас з нагоды Дня ўтварэння КНР Жуйжуй разам з бацькамі гасцяваў у дзядулі. Выпадкова пачуўшы, як дарослыя абмяркоўвалі дзіўныя сляды на камені, размешчаным недалёка ад дома дзядулі, хлопчык папрасіў бацькоў адвезці яго туды паглядзець. Убачыўшы сляды, Жуйжуй з упэўненасцю заявіў, што яны належаць дыназаўру.
Хлопчык таксама папрасіў маці сфатаграфаваць адбіткі і адправіць здымкі вядомаму ў Кітаі палеанталогу Сін Ліда. Па фатаграфіях вучоны прыйшоў да той ж высновы, што і хлопчык. Сін Ліда са сваёй камандай прыбыў на агляд слядоў і заключыў, што адбіткі сапраўды належаць драпежным дыназаўрам, якія жылі тут 130 мільёнаў гадоў таму.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya