3 лiстапада, аўторак. Удалыя атрымаюцца лёгкiя, паветраныя прычоскi. Пасля стрыжкi ў такiя днi валасы павольна растуць, але iх структура i стан не змяняюцца.
- 4 лiстапада, серада. Стрыгчы валасы непажадана, узнiкне агiда да жыцця.
- 5 лiстапада, чацвер. Стрыжка, якую вы задумалi, атрымаецца няўдалая.
- 6 лiстапада, пятнiца. У гэты дзень лепш не наведваць салон прыгажосцi. Вынiкi любых спроб паўплываць на даўжыню, форму або колер валасоў хутчэй засмуцяць, чым уразяць.
- 7 лiстапада, субота. Найбольш спрыяльныя днi для стрыжкi i iнтэнсiўнага догляду за валасамi з мэтай паляпшэння iх структуры. Стрыжка дапаможа рэалiзаваць планы, а жыццё стане больш цiкавае!
- 8 лiстапада, нядзеля. Сёння найлепшыя суткi месяца для манiпуляцый з прычоскай. Атрымаецца надаць валасам iдэальны знешнi выгляд.
- 9 лiстапада, панядзелак. Спрыяльны дзень для стрыжкi, валасы растуць лепш, а выпадаюць i сякуцца менш.
- 10 лiстапада, аўторак. Выдатны дзень для стварэння новай стрыжкi. Пры Месяцы ў знаку Дзевы новая прычоска даўжэй захавае сваю прыгажосць i форму.
- 11 лiстапада, серада. Гэты дзень добры для фармiравання паветраных, пышных прычосак.
- 12 лiстапада, чацвер. Стрыжка ў гэты дзень спрыяльна адаб'ецца на прыгажосцi валасоў, а таксама прынясе iх уладальнiку шчасце.
- 13 лiстапада, пятнiца. У гэты дзень стрыгчы валасы непажадана, бо падобная змена iмiджу можа значна сапсаваць настрой.
- 14 лiстапада, субота. Не хадзiце да цырульнiка, можаце выдаткаваць дарма грошы, страцiць настрой i пагоршыць якасць валасоў. Акрамя таго, стрыжка можа прынесцi праблемы са здароўем.
- 15 лiстапада, нядзеля. Многiя не рэкамендуюць стрыгчы валасы ў маладзiк, але адным астролагам адзначана, што гэта можна зрабiць, калi вас мучаць галаўныя болi — пасля стрыжкi яны знiкнуць.
- 16 лiстапада, панядзелак. Выдатны час для стрыжкi. У гэты дзень пачынаецца новая фаза месяца, а значыць, стрыжка прымусiць валасы расцi хутчэй.
- 17 лiстапада, аўторак. Астролагi кажуць, што гэты дзень падыходзiць для стрыжкi тым, у каго ў апошнi час усё «валiцца з рук». Калi змянiць прычоску, то ўсё павернецца ў патрэбнае рэчышча. Акрамя таго, дзень падыходзiць тым, хто гадуе валасы: дастаткова ўсяго толькi на сантыметр падстрыгчы валасы i ўжо пад канец месяца можна будзе заўважыць, як яны хутка сталi даўжэйшыя. А вось афарбоўкай валасоў у гэты дзень лепш не займацца.
- 18 лiстапада, серада. Падразанне кончыкаў валасоў або стрыжка паспрыяе не толькi паляпшэнню самiх валасоў, але дабратворна адаб'ецца на сасудах галаўнога мозга.
- 19 лiстапада, чацвер. Добры дзень для стрыжкi — яна падорыць натхненне, паспрыяе ўзнiкненню цiкавых iдэй i, магчыма, дапаможа здзейснiць прарыў, нешта вынайсцi.
- 20 лiстапада, пятнiца. Нейтральны дзень для стрыжкi i афарбоўвання валасоў. Для афарбоўкi выбiрайце натуральныя адценнi.
- 21 лiстапада, субота. Для павышэння здольнасцi да творчасцi i поспехаў у прафесiйнай дзейнасцi рэкамендуецца падстрыгчыся або зрабiць аб'ёмную ўкладку.
- 22 лiстапада, нядзеля. Як стрыжка, так i мыццё галавы ў гэты дзень можа справакаваць з'яўленне перхацi.
- 23 лiстапада, панядзелак. Двайны негатыў на валасы — Месяц у Рыбах плюс дзявяты месячны дзень. Нават самы кампетэнтны майстар у гэты дзень не зможа зрабiць вам жаданую прычоску. Вы рызыкуеце заплацiць шмат грошай за паслугi цырульнiка i ў вынiку застацца ля разбiтага карыта.
- 24 лiстапада, аўторак. Не стрыжыце валасы, лепш нават не мыць галаву. Валасы вельмi ўспрымальныя да траўмы. Акрамя таго, сёння лепш не мяняць iмiдж, каб не прыцягнуць непрыемнасцi.
- 25 лiстапада, серада. Дзень добра падыходзiць для працэдур, якiя ўмацоўваюць валасы: масак, абкручванняў, масажу. Гэтыя меры iстотна палепшаць iх знешнi выгляд i дабратворна паўплываюць на самаадчуванне ў цэлым.
- 26 лiстапада, чацвер. Стрыгчы валасы нельга — прыцягваюцца няшчасцi, траўмы i павышаецца верагоднасць пагрозы для жыцця.
- 27 лiстапада, пятнiца. Добры дзень для стварэння шэдэўраў укладкi i звычайных стрыжак. Наведванне цырульнiка прынясе шчасце i дабрабыт, хоць i сродкаў можа быць выдаткавана больш, чым звычайна.
- 28 лiстапада, субота. Дзень вельмi спрыяльны для стрыжкi. Пасля гэтага валасы аднаўляюцца, растуць хутчэй.
- 29 лiстапада, нядзеля. Жадаеце зрабiць структурыраваную або аб'ёмную стрыжку — запiшыцеся да майстра на гэты дзень.
- 30 лiстапада, панядзелак. Стрыжка ў перыяд зацьмення вельмi не рэкамендуецца, яна можа прынесцi няшчасцi.