Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталля Качанава правяла нараду па пытаннях процідзеяння распаўсюджванню каранавіруснай інфекцыі, піша [3] БЕЛТА.
У мерапрыемстве, якое прайшло ў рэжыме відэа-канферэнц-сувязі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, устаноў аховы здароўя абласцей і горада Мінска. Адбылася грунтоўная і дэталёвая размова аб бягучай сітуацыі з захворваннем на COVID-19, функцыянаванні лячэбных устаноў у перыяд пандэміі, выстройванні стратэгіі далейшай працы, у тым ліку з насельніцтвам.
Наталля Качанава асаблівую ўвагу звярнула на перапрафіляванне ложкавага фонду і выкарыстанне кіслародных пунктаў. «Я б хацела звярнуць увагу на бяспечнае захоўванне і выкарыстанне кіслароду, выкананне правілаў тэхнікі бяспекі. Абавязкова праверце яшчэ раз усё. Падлучыце ўсе свае службы, — адзначыла яна. — Другі важны момант — перапрафіляванне ложкавага фонду, калі гэта неабходна. Яшчэ вясной мы распрацавалі планы работы пры адначасовым паступленні пэўнай колькасці пацыентаў. Адзінае, сёння я хацела б пачуць ад вас пра сітуацыю з наяўнасцю свабодных месцаў ва ўстановах аховы здароўя. Акрамя таго, неабходна звярнуць увагу на ўстановы, якія займаюцца далечваннем і рэабілітацыяй пацыентаў, якія перанеслі каранавірусную інфекцыю. Я б таксама хацела гэта пачуць ад кіраўнікоў камітэтаў аховы здароўя абласцей».
Аб бягучай сітуацыі і гатоўнасці да работы ў перыяд другой хвалі COVID-19 распавёў намеснік міністра аховы здароўя Барыс Андрасюк. «Першае, намі распрацаваны выразны план перапрафілявання ложкавага фонду пад COVID-19 у адпаведнасці з эпідсітуацыяй. Другое, дакладны разлік сіл і сродкаў арганізацый аховы здароўя. Звяртаю асаблівую ўвагу: наш «Тэхнацэнтр» ужо паставіў больш за 300 разгалінавальнікаў, якія можна выкарыстоўваць у любым аддзяленні, бальніцы, палаце. Разгалінавальнікі можна выкарыстоўваць адначасова на 4 і 6 пацыентаў, што дасць магчымасць выключыць недахоп кіслародных пунктаў», - дадаў ён.
Фота: БЕЛТА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/parlament
[2] https://zviazda.by/be/zdaroue-0
[3] https://www.belta.by/society/view/kochanova-provela-soveschanie-po-voprosam-protivodejstvija-rasprostraneniju-covid-19-413823-2020/
[4] https://zviazda.by/be/tags/narada
[5] https://zviazda.by/be/tags/natallya-kachanava
[6] https://zviazda.by/be/tags/karanavirus