На канец мінулага года даказаныя запасы золата ў Кітаі склалі 14,1 тысячы тон. Такія лічбы прыводзяцца ў штогадовым дакладзе Кітайскай асацыяцыі золата, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Гэтыя дадзеныя сведчаць пра рост паказчыка на 3,6 працэнта ў параўнанні з 2018-м, адзначае асацыяцыя, дадаўшы, што з 2012 года краіна захоўвае тэндэнцыю стабільнага павелічэння даказаных запасаў каштоўнага метала.
Здабыча золата ў Кітаі летась звалілася на 5,2 працэнта ў гадавым вылічэнні да 380,23 тоны, што не перашкодзіла краіне 13-ы год запар захаваць сусветнае лідарства па гэтым паказчыку, адзначана ў дакладзе.
Прэв’ю: goldenfront.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya