Нацыянальная авіякампанія «Белавія» часова не будзе здзяйсняць рэйсы ні ў адзін з гарадоў Грузіі, за выключэннем Тбілісі, да 30 лістапада, паведамляе [1] агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай авіяперавозчыка.
Акрамя таго, прыпынена выкананне палётаў у Талін, Рыгу і Ларнаку да 14 снежня, у Ашхабад — да 1 студзеня 2021 г., а ў Будапешт (акрамя 8 лістапада) і Алматы — да 27 сакавіка 2021 г.
Палёты ва ўсе аэрапорты Расіі (за выключэннем маскоўскага Дамадзедава) прыпыненыя з-за адсутнасці дазволу з расійскага боку.
Вярнуць грошы за адмененыя рэйсы або змяніць даты вылету можна да 30 сакавіка 2021 г., звярнуўшыся ў любы час у касы, прадстаўніцтва авіякампаніі або службу падтрымкі.
Прэв’ю: МН
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/belavia-ne-budet-letat-ni-v-odin-iz-gorodov-gruzii-krome-tbilisi-do-30-noyabrya/
[2] https://zviazda.by/be/tags/belaviya
[3] https://zviazda.by/be/tags/gruziya