Галоўнае ўпраўленне развiцця падатковых органаў Мiнiстэрства па падатках i зборах паведамляе аб тым, што крайнi тэрмiн выплаты падатку на нерухомасць, зямельнага падатку i арэнднай платы за зямельныя ўчасткi, якiя знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасцi за 2020 год, — 16 лiстапада.
Прэс-цэнтр мiнiстэрства просiць насельнiцтва не «цягнуць» i своечасова аплацiць прад'яўленыя да выплаты сумы падаткаў i арэнднай платы. Спецыялiсты ведамства нагадваюць, што выплата падаткаў i арэнднай платы можа быць праведзена ў безнаяўным парадку (у тым лiку праз плацежную сiстэму АРIП) альбо шляхам унясення наяўнымi грашовымi сродкамi ў банк, падатковы орган, пасялковы, сельскi выканаўчы i распарадчы орган альбо аператару паштовай сувязi.
Акрамя таго, эксперты Галоўнага ўпраўлення гэтага мiнiстэрства тлумачаць, што пры наяўнасцi ў грамадзян пытанняў па вылiчэннi падатку на нерухомасць i зямельнага падатку фiзiчныя асобы маюць права звярнуцца ў iнспекцыю Мiнiстэрства па падатках i зборах дзеля атрымання тлумачэнняў. За гэтую паслугу падатковая грошай не бярэ.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pravovsem.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/padatak
[4] https://zviazda.by/be/tags/padatak-na-neruhomasc