Дзяржаўны пагранкамітэт:
«Беларусь прымае неабходныя меры па прадухіленні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі. Асаблівая ўвага надаецца папярэджанню завозу захворвання з краін з дрэннай эпідэміялагічнай сітуацыяй. У сувязі з гэтым Дзяржпагранкамітэт рэкамендуе грамадзянам і замежнікам, якія пастаянна жывуць у краіне, адмовіцца ад паездак за мяжу. Асабліва ў сумежныя краіны, маючы на ўвазе прагназуемае закрыццё імі сваіх межаў па аналогіі з дзеяннямі Літвы, якая спыняе пропуск замежнікаў на ўезд і ўводзіць усеагульны каранцін як мінімум да 29 лістапада. Грамадзянам, якія знаходзяцца па-за межамі Беларусі, рэкамендуецца ўстрымацца ад неабгрунтаваных паездак праз мяжу без вострай неабходнасці да заканчэння тэрмінаў абмежавальных мерапрыемстваў, накіраваных на барацьбу з COVІD-19
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekspert
[2] https://zviazda.by/be/tags/ekspert