Дванаццаць гадоў Сяргей ХАРОШКА працуе ў Нясвіжскім зелянгасе і часта нясе службу па навядзенні парадку і чысціні ў гарадскім парку, які з'яўляецца неад'емнай часткай палаца-паркавага ансамбля былой рэзідэнцыі Радзівілаў.
А яшчэ Сяргей абразае дрэвы і кустоўе, восенню ачышчае сцежкі і алеі, дарогі і тратуары ад апалага лісця. За гэтым заняткам я і сфатаграфаваў паркавага рупліўца.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/fota-dnya