Аўтобус, абсталяваны сістэмай аўтаномнага кіравання, уведзены ў доследную эксплуатацыю ў Чанша, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хунань (Цэнтральны Кітай), перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Падчас кантрольнага тэставання — руху па выпрабавальным маршруце працягласцю 6 кіламетраў — транспартны сродак пераадолеў пяць скрыжаванняў, аснашчаных святлафорамі, чатыры аўтобусныя прыпынкі і кругавую развязку. Аўтобус у аўтаматычным рэжыме набіраў і зніжаў хуткасць, ідэнтыфікаваў сігналы святлафора, заязджаў на прыпыначныя пункты і паркавацца.
«Разумны» аўтобус з падтрымкай 5G таксама здольны прадастаўляць пасажырам у рэальным часе дадзеныя аб часе і прыпынках, калі тыя садзяцца і выходзяць з яго. Гэта, у сваю чаргу, дапамагае рэгуляваць прапускную здольнасць грамадскага транспарту і аптымізаваць схему аўтобусных маршрутаў і прыпыначных пунктаў.
Платформа для аўтаномнага кіравання, усталяваная на аўтобусе, уключае такія функцыі, як выдаленае кіраванне і маніторынг. Аптымальны маршрут для аўтобуса складаецца на аснове аналізу дадзеных аб штодзённых паездках, сказаў Чжу Цянь, эксперт па аўтаномным ваджэнні кампаніі CRRC Electric Vehicle Co., Ltd.
Прэв’ю: hsto.org
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya