Вышывальшчыца Чжан Чааін з Байшы-Ліскага аўтаномнага павета кітайскай правінцыі Хайнань працягвае традыцыі мясцовай народнасці лі, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Вышыўка гэтай народнасці была прызнаная нематэрыяльнай культурнай спадчынай Кітая, яе гісторыя налічвае амаль 3000 гадоў. З дзяцінства кітаянка праяўляла цікавасць да традыцыйнай тэхнікі вышывання.
У 2016 годзе яна заснавала адметную майстэрню і правяла бясплатныя курсы для навучання самой тэхніцы, каб больш людзей мелі магчымасць пазнаёміцца з традыцыйным рамяством і перадаць яго нашчадкам. Зараз студыя штогод прадае вышыўку народнасці лі ўжо на суму больш за мільён юаняў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya