Выпусціў Цэнтрабанк Кітая.
Цэнтрабанк Кітая выпусціў новую серыю залатых і срэбных манет «Панда», перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
У серыю ўваходзяць 6 залатых і 6 срэбных манет, усе 12 манет з’яўляюцца законнымі плацежнымі сродкамі. На адным баку кожнай манеты намаляваны павільён Цін’яньдзянь у пекінскім парку Цяньтань (Храм неба), а на адваротным баку — панда з дзіцянём.
Вага залатых манет вар’іруецца ад 1 грама да 1 кілаграма, а вага срэбных манет — ад 30 грамаў да 1 кілаграма. У прыватнасці, адна з вытанчаных залатых манет дыяметрам 90 міліметраў змяшчае кілаграм чыстага золата вышэйшай пробы і мае намінал 10 тысяч юаняў. Іх будзе выпушчана не больш за 1000 штук. Іншыя залатыя манеты маюць адпаведна наміналы 10, 50, 100, 200, 500, 800, 1500 і 2000 юаняў. Манеты з срэбра маюць наміналы 10, 50 і 300 юаняў.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya