11 лістапада ў анлайн-фармаце пройдзе V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы мастацтва: гісторыя, тэорыя, методыка». Правядзе яе факультэт эстэтычнай адукацыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта.
Падчас канферэнцыі будуць разгледжаны праблемы даследаванняў у галіне музычнага, харэаграфічнага, тэатральнага і экраннага відаў мастацтва, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, гісторыка-мастацкай спадчыны: вопыт і праблемы навуковага даследавання, кансервацыі, рэстаўрацыі і актуалізацыі ў сучасных умовах, праблемы інтэрпрэтацыі твораў сучасных арт-практык і многія іншыя пытанні.
У канферэнцыі прымуць удзел больш як 180 навукоўцаў з васьмі краін свету: Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Казахстана, Кітая, Польшчы, Расіі і Узбекістана.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: var-veka.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/bdpu
[2] https://zviazda.by/be/tags/mastactva
[3] https://zviazda.by/be/tags/hareagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/muzyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/teatr