Пра гэта паведамiў мiнiстр сельскай гаспадаркi i харчавання Iван Крупко падчас XXVI Мiжнароднай спецыялiзаванай аптовай выстаўкi-кiрмашу «ПрадЭкспа», якая адкрылася ўчора ў Мiнску.
«Па вынiках работы за 10 месяцаў 2020 года вытворчасць сельгаспрадукцыi ў гаспадарках усiх катэгорый вырасла на 4,6 %, у сельгасарганiзацыях — на 6,7 %. Мы змаглi загрузiць прадпрыемствы перапрацоўкi, цалкам забяспечылi ўнутраны рынак прадуктамi харчавання. Экспарт за дзевяць месяцаў вырас на 6,1 % да студзеня — верасня 2019-га i склаў 4,2 млрд долараў. Нягледзячы на пандэмiю, нашы аграрыi i перапрацоўшчыкi паказалi вынiк, прадэманстравалi прафесiяналiзм i кампетэнтнасць», — цытуе Iвана Крупко БелТА.
Паводле яго слоў, правядзенне выставак-кiрмашоў адкрывае перад аграрыямi новыя магчымасцi, дазваляе вызначыць тэндэнцыi развiцця рынку, наладзiць дзелавыя кантакты, у тым лiку з гандлёвымi сеткамi. «На дзелавым форуме абмяркоўваецца стварэнне новых прадуктаў, пастаўкi за мяжу, магчымасцi сельгаспрадпрыемстваў, перапрацоўшчыкаў, трэйдараў. Думаю, гэтая пляцоўка будзе спрыяць заключэнню новых кантрактаў», — адзначыў мiнiстр.
Прэв'ю: ctv.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/ekanomika
[2] https://zviazda.by/be/tags/selskaya-gaspadarka