6 лістапада ў 16 асобным палку радыёэлектроннай барацьбы (з самалётны сродкамі) Ваенна-паветраных сіл і войскаў проціпаветранай абароны урачыста правялі ў запас салдат і сяржантаў, якія скончылі тэрміновую службу.
Дадому адправіліся трынаццаць вайскоўцаў.
За поспехі ў баявой падрыхтоўцы былі ўзнагароджаны фатаграфіяй пры разгорнутым Баявым Сцягу часці яфрэйтары Вадзім Дамброўскі і Уладзіслаў Скур'ят, а таксама радавы Вадзім Мартысюк. Яфрэйтар Раман Рамановіч быў узнагароджаны наручным гадзіннікам ад Міністэрства абароны. А шэраг радавых у парадку заахвочвання сталі яфрэйтарамі і атрымалі граматы.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://zviazda.by/be/silavyya-struktury
[3] https://zviazda.by/be/tags/armiya