Амерыканская кампанія IDC апублікавала «Даклад аб рынку сервераў у Кітаі ў другім квартале 2020 года». Згодна з гэтым дакументам, у першым паўгоддзі аб’ём выпушчаных сервераў на кітайскім рынку склаў 1 млн. 498 тыс. 900 адзінак, што на 8.6% больш у параўнанні з аналагічным паказчыкам летась, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Маштаб рынку склаў 9,27 мільярда долараў (прыкладна 65,7 млрд. юаняў), рост — 19,4%. У першай палове гэтага года кітайскі рынак сервераў захоўваў стабільны рост, як па пастаўках, так і па продажах. Нягледзячы на тое, што ў першым квартале рынак апынуўся пад сур’ёзным уплывам эпідэміі, у другім квартале назіралася яго імклівае аднаўленне.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya