Пры Гомельскім абласным выканаўчым камітэце будзе працаваць грамадская прыёмная, у якой можна пакінуць прапановы да абмеркавання на Усебеларускім народным сходзе, па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства, паведамілі БЕЛТА [2] ў аблвыканкаме.
«2021 год будзе адзначаны важнай падзеяй у жыцці нашай краіны: прадстаўнікі ўсіх рэгіёнаў Беларусі — людзі розных сацыяльных груп, прафесій і узростаў — абмяркуюць актуальныя пытанні жыцця дзяржавы і грамадства, падвядуць вынікі мінулай пяцігодкі, выпрацуюць напрамкі стратэгіі далейшага развіцця рэспублікі на Усебеларускім народным сходзе. Жыхары Гомельскай вобласці могуць прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні, падрыхтоўцы прапаноў па ўдасканаленні нацыянальнага заканадаўства», - адзначылі ў аблвыканкаме.
Прапановы можна будзе пакінуць у грамадскай прыёмнай у аўторак і чацвер з 16.00 да 18.00 па адрасе: Гомель, пр. Леніна, 2, каб. 106. Меркаванні, ініцыятывы ў названы час прымаюцца як асабіста, так і па тэлефоне 8 (0232) 33-12-37.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.belta.by/regions/view/obschestvennaja-priemnaja-budet-rabotat-pri-gomelskom-oblispolkome-415157-2020/
[3] https://zviazda.by/be/tags/gramadstva