Паўднёвакітайскай астраўная правінцыя Хайнань плануе пракласці трансакіянічны падводны кабель для тэлекамунікацыйнай сувязі з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. Пра гэта заявіла правінцыйнае ўпраўленне сувязі, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Хайнань працягвае пракладку падводнага аптычнага кабеля ў Сянган, якая павінна завяршыцца ў 2021 годзе. Мяркуецца стварыць службу рэгіянальнага характару, якая будзе спецыялізавацца на развіцці міжнародных тэлекамунікацыйных паслуг. Знаходзячыся ў горадзе Хайкоу, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Хайнань, дадзеная служба будзе арыентаваная ў асноўным на краіны-ўдзельніцы ініцыятывы «Пояс і шлях», адзначыў намеснік начальніка правінцыйнага ўпраўлення сувязі Чэнь Сін’у. Ён таксама дадаў, што Хайнань плануе прадастаўляць паслугі міжнародных прыватных ліній сувязі, каб павысіць свой статус у сферы міжнародных тэлекамунікацый.
Як вядома, у пачатку чэрвеня Кітай апублікаваў генеральны план будаўніцтва Хайнаньскага порта свабоднага гандлю, яго рэалізацыя дазволіць да сярэдзіны стагоддзя ператварыць гэтую астраўную правінцыю ў порт свабоднага гандлю высокага ўзроўню з досыць вялікім міжнародным уплывам. Дадзены план таксама прадугледжвае стымуляванне Хайнані да далейшага пашырэння знешняй адкрытасці яго тэлекамунікацыйнага сектара.
Прэв’ю: russian.news.cn
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya