«МНС.101» — такі штамп паявіўся нядаўна на партыі яек, выпушчаных Аранчыцкай птушкафабрыкай, якая знаходзіцца ў Пружанскім раёне.
Як паведаміў начальнік Пружанскага РАНС Рыгор РАШАНОК, райаддзел па надзвычайных сітуацыях разам з птушкафабрыкай рэалізоўвае сацыяльны праект, накіраваны на фарміраванне культуры бяспекі жыццядзейнасці. Асноўным зместам праекту становіцца сацыяльная рэклама. На гэты раз на 10 720 яек нанеслі адпаведны надпіс.
Святлана ЯСКЕВІЧ
Фота з сайта газеты «Раённыя будні»
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/mns
[2] https://zviazda.by/be/tags/reklama
[3] https://zviazda.by/be/tags/yayki