На пасяджэннi абласнога арганiзацыйнага камiтэта па падрыхтоўцы i правядзеннi шостага Усебеларускага народнага сходу былi падведзены вынiкi работы дыялогавых пляцовак. Мерапрыемства адбылося ў Гродзенскiм дзяржаўным унiверсiтэце iмя Янкi Купалы.
Трэба сказаць, што з сярэдзiны кастрычнiка ў абласным цэнтры былi праведзены дзевяць дыялогавых пляцовак, па некаторых тэмах такое абмеркаванне прапанавана зрабiць на пастаяннай аснове.
Як паведамiў старшыня Пастаяннай камiсii Савета Рэспублiкi па адукацыi, навуцы, культуры i сацыяльным развiццi Вiктар ЛIСКОВIЧ, якi прымаў удзел у пасяджэннi аргкамiтэта, у вынiку 62 прапановы будуць накiраваны для далейшага разгляду, да таго ж значная частка з iх (25) сфармiраваны менавiта моладдзю.
Нагадаем, што прапановы з усiх рэгiёнаў, у тым лiку i Гродзеншчыны, абмяркуюць на шостым Усебеларускiм народным сходзе. Пасля гэтага частка з iх будзе ўключана ў вынiковы дакумент — праект новай Канстытуцыi нашай краiны.
Вольга АЛЯКСАНДРАВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] http://www.grodnonews.by
[3] https://zviazda.by/be/tags/gramadski-dyyalog
[4] https://zviazda.by/be/tags/vi-usebelaruski-narodny-shod
[5] https://zviazda.by/be/tags/dyyalogavyya-plyacouki