У дзень 95-годдзя Беларускага радыё канал «Беларусь 3» прапануе гледачам далучыцца да святочнага рэспублiканскага тэлерадыёмарафону i паназiраць за ходам акцыi, а таксама паслухаць музычныя канцэрты творчых калектываў Белтэлерадыёкампанii з самай вялiкай студыi гуказапiсу ў краiне.
Пакуль усе каналы Беларускага радыё 15 лiстапада будуць тэматычна адзначаць у эфiры знакавую для айчыннай медыяпрасторы дату, сацыякультурны тэлеканал медыяхолдынга прапануе гледачам паназiраць за работай самiх радыйшчыкаў. Так, у 11.50, 14.55 i 18.10 выйдуць спецыяльныя выпускi праграмы «Навiны культуры», у якiх адбудуцца сустрэчы са знаёмымi «галасамi» сучаснага беларускага радыёэфiру, а адразу пасля «навiн» — тры прамыя вiдэаўключэннi са святочнага марафону ў студыi Дома радыё.
Спецыяльна да 95-годдзя Беларускага радыё «Беларусь 3» сумесна з радыёстанцыямi Белтэлерадыёкампанii прадставiць серыю канцэртных праграм музычных калектываў медыяхолдынга з любiмымi аўтарскiмi i народнымi песнямi, а таксама творамi айчынных кампазiтараў у Вялiкай студыi на Чырвонай, 4. Так, у 12.30 гледачоў чакае сустрэча з Акадэмiчным хорам Белтэлерадыёкампанii, у 15.35 — выступленне ансамбля народнай музыкi «Бяседа», а ў 18.50 — канцэрт сiмфанiчнага аркестра медыяхолдынга.
Адзначым, што канцэртныя праграмы прапануе сваiм слухачам i радыёканал «Культура», а бадзёрыя спевы ансамбля «Бяседа» прагучаць таксама на хвалях Першага нацыянальнага.
Алена ДРАПКО
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/alena-drapko
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/belarus-3-2
[5] https://zviazda.by/be/tags/pershy-nacyyanalny-kanal-belaruskaga-radyyo