Анатоль Сыс (1959-2005) — вядомы беларускi паэт. Скончыў гiсторыка-фiлалагiчны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнiверсiтэта iмя Ф. Скарыны. У розныя гады працаваў у Веткаўскай раённай газеце, на Беларускiм тэлебачаннi. Пры жыццi выйшлi паэтычныя зборнiкi «Агмень», «Пан лес», «Сыс», пасля заўчаснай смерцi надрукаваны зборы твораў «Лён», «Alaiza», «Берагi майго юнацтва».
Вершы — Анатоль Сыс, музыка — Яўген Ксяневiч.
1. Вясёлка над Белай Руссю —
гэта мая мара,
ляцяць пад вясёлку гусi,
нiбы пад вянец, па парах.
Прыпеў (2 разы):
Туманы над Белай Руссю —
гэта мая самота,
да белай зямлi тулюся,
аб ёй мой найпершы клопат.
2. Завеi над Белай Руссю —
гэта мае пакуты,
ды я ўсё адно, як бусел,
да гэтай зямлi прыкуты.
Прыпеў (2 разы):
Пройгрыш.
3. Грымоты над Белай Руссю —
гэта мае трывогi
па песнях знябытых гусляў
каля твайго парога.
Прыпеў (2 разы):
Пройгрыш.
Рубрыку вядзе кампазітар Яўген Ксяневіч
evgenyksenevіch@gmaіl.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/yaugen-ksyanevich
[2] https://zviazda.by/be/kultura
[3] https://zviazda.by/be/muzyka
[4] https://zviazda.by/be/tags/pesnyu-byaryce-z-saboyu