Навагрудак слыве адным самых з туманных гарадоў Беларусі — тут у сярэднім на год назіраецца каля сямідзесяці чатырох тумановых дзён. Па зводках Белгідрамета ў 1961 годзе ў Навагрудку туманы адзначаліся цягам дваццаці чатырох дзён, а агульная працягласць іх склала дзвесце семдзесят адну гадзіну. Гэты абсалютны рэкорд быў зафіксаваны восенню — на памежжы кастрычніка і лістапада — і дагэтуль яшчэ не пабіты.
Сёлета восеньскі тумановы перыяд таксама прыпадае на апошнія месяцы восені — кастрычнік і лістапад. Паколькі Навагрудак знаходзіцца на вышыні 292 метраў над узроўнем мора, часта нізкая суцэльная воблачнасць стварае волкасць, якая таксама нагадвае туман.
Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/anatol-klyashchuk
[2] https://zviazda.by/be/regiyony-0
[3] https://zviazda.by/be/kaleydaskop
[4] https://zviazda.by/be/tags/navagrudak
[5] https://zviazda.by/be/tags/tuman-0