У гэтыя днi ў Беларусi пачалася адпраўка ў войска хлопцаў, прызваных на тэрмiновую ваенную службу i службу ў рэзерве. Усяго будзе прызвана каля 10 тысяч чалавек. Дзвесце юнакоў пройдуць службу ў рэзерве. Пра гэта паведамiлi ў Мiнiстэрстве абароны.
Як i ўвесну, свае асаблiвасцi ў прызыўную кампанiю ўнёс каранавiрус. Праз эпiдэмiчную сiтуацыю ў Мiнскiм гарадскiм i ўсiх абласных i зборных пунктах праводзяцца дадатковыя прафiлактычныя мерапрыемствы. А ўсе навабранцы абавязкова правядуць два тыднi на каранцiне, перш чым пачнуць асвойваць курс маладога байца.
У першы дзень у войска было накiравана каля тысячы прызыўнiкоў. Яны адправяцца ў 72-гi аб'яднаны навучальны цэнтр, сiлы спецыяльных аперацый, Мiнскую ваенную камендатуру i роту iнфармацыйных тэхналогiй.
Ваенную прысягу салдаты прымуць 12 снежня.
Валяр'ян ШКЛЕННIК
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/valyaryan-shklennik
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/tags/armiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/vaennaya-sluzhba