Прачыталі тэкст нашага калегі, дацэнта Мікіты Салаўя, які звярнуўся [2] да старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Іванаўны Качанавай праз сацыяльную сетку Фэйсбук. Гэта, вядома, добра, што цяпер ёсць магчымасць адкрыта выказаць сваё меркаванне. Аднак нас здзівілі і знервавалі як форма звароту да апанента, так і стылістыка размовы. Нам заўсёды здавалася, што ў сваёй працы мы не давалі магчымасці супрацоўнікам адчуваць сябе рабамі або гаспадарамі. Наадварот, стараемся забяспечваць іх рост і развіццё. Перакананыя, што гэта наша задача, з якой мы спраўляемся. На жаль, мабыць, стомленасць ад пандэмічнага года назапашваецца ва ўсіх нас і дае аб сабе знаць.
1. Мікіта Уладзіміравіч, як і многія высокакваліфікаваныя спецыялісты кафедраў, запрашаўся да абмеркаванняў сумесна, адкрыта і максімальна добразычліва разгляданых пытанняў (у тым ліку на дзяржаўным узроўні). Здзіўляе, што менавіта Мікіту Уладзіміравічу, як становіцца зразумела з яго ліста, не хапае зносін. Бо разам з усімі спецыялістамі, пачынаючы з вясны, ён прымаў удзел у нарадах камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, Міністэрства аховы здароўя і ў старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Іванаўны Качанавай. Менавіта яна збірала экспертаў у галіне інфекцыйных захворванняў. Па гэтых пытаннях у нас заўсёды была і ёсць магчымасць выказацца. Супрацоўнікі медыцынскіх кафедраў і ўніверсітэтаў, і акадэміі ўдзельнічалі ў нарадах, якія вызначаюць ключавыя моманты аказання дапамогі пацыентам з COVID-19. У нас усіх заўсёды была і ёсць магчымасць выказацца вочна, а не дыстанцыйна. На правах настаўніка я (прафесар Ігар Карпаў), напэўна, маю права сказаць: вы бачылі калі-небудзь мяне крыклівым і раздражнёным, размаўляючым з кожным з вас у непаважлівым тоне? Гэтага не было і не будзе. І як бы чалавек ні быў раздражнёны пры адстойванні сваёй правасці, тон дыскусіі павінен быць паважлівым, медычным і мужчынскім.
2. Сітуацыя паказала, што працаваць мы можам толькі ўсе разам. Прафесійна і без лішніх эмоцый. Цяпер урачы валодаюць асноўнымі прынцыпамі дыягностыкі і лячэння пацыентаў з новай каранавіруснай інфекцыяй. Мы навучыліся працаваць з гэтымі пацыентамі.
3. Сапраўды, прыкладна ў 20% пацыентаў захворванне можа працякаць цяжка (з развіццём дыхальнай недастатковасці), каля 5% такіх пацыентаў стануць яшчэ і рэанімацыйнымі. Апошнія і складаюць асноўную праблему. Што тычыцца статыстычных пытанняў, любы практыкуючы ўрач можа даваць каментарый з гэтай нагоды толькі з пэўнай доляй верагоднасці. Дадамо, што натуральны працяг захворвання ў людзей узроставых і з фонавымі захворваннямі з’яўляецца асабліва цяжкім і, на жаль, часам са смяротным зыходам на фоне ўскладненняў. Наш калега Мікіта Уладзіміравіч сам кажа пра гэта ў адным з сваіх інтэрв’ю інтэрнэт-выданню (3 лістапада). Паводле яго слоў, «мы можам не ведаць усе дэталі сістэмы рэгістрацыі гэтых выпадкаў на ўзроўні санітарна-эпідэміялагічнай службы...». Дарэчы, тое інтэрв’ю — прафесійнае і ўзважанае. Не варта было ў далейшым зрывацца на эмоцыі і супярэчнасці. Агульнавядома, што праца ў клініцы патрабуе цішыні і ўзважанага, спакойнага падыходу.
4. І яшчэ жадаем заўважыць — для ўрача няма розніцы, хто перад ім — сябар ці вораг, для ўрача няма розніцы — свой ці чужы, няма розніцы паміж маладым і ўзроставым — для ўрача ўсе роўныя, і ўсе маюць права на дапамогу. Будзем шанаваць тое, што напрацавана за час першай хвалі — узаемадапамога, пачуццё локця і прафесіяналізм. Мы ўсе — грамадзяне гэтай краіны. Нас значна большае аб’ядноўвае, чым падзяляе. Сэнс нашай працы цяпер — знізіць смяротнасць, справіцца з нагрузкай, якая выпала, дапамагаць адзін аднаму ў складаных сітуацыях. Кожны высокакваліфікаваны спецыяліст цяпер на рахунку і больш за ўсё прынясе карысці менавіта маючым патрэбу ў ёй пацыентам.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/gramadstva
[2] https://www.facebook.com/peresnv/posts/4235261659822797
[3] https://zviazda.by/be/tags/reakcyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/kamentaryy
[5] https://zviazda.by/be/tags/medycyna