У нашым дзяцiнстве, а тым больш, калi дзецьмi былi нашы бацькi, наўрад цi дарослыя задавалiся пытаннем, як правiльна «фiзiчна» выхоўваць сваё дзiця. У савецкiм грамадстве лiчылася, што некалькi плескачоў нiжэй спiны не прычыняць шкоды, але дададуць розуму. У нашы днi большасць бацькоў — разумныя, адукаваныя сучасныя людзi, якiя ведаюць: чалавека бiць нельга — нi вялiкага, нi маленькага. А крык i плескачы здольныя з часам стварыць прорву неразумення памiж дарослымi i малымi. I гэтая адчужанасць не знiкне, калi малое вырасце.
А цi трэба?
Але ўшчуваць дзiця за правiннасцi ўсё ж трэба. Іншымі словамі, тлумачыць малому, ды i падлетку, што яго паводзiны былi недапушчальныя (а часам i небяспечныя для яго самога i людзей навокал) i чаму, бо задача бацькоў — навучыць дзiця iснаваць у сучасным свеце. У далейшым вашаму сыну або дачцэ прыйдзецца жыць у грамадстве, а значыць, умець шмат у чым добраахвотна абмяжоўваць сябе, каб астатнiм было камфортна побач. Усёдазволенасць i патаканне капрызам — шлях да безадказнасцi ў дарослым узросце.
Iрына Асiноўская, сямейны псiхолаг:
— Пакаранне дзiцяцi — зразумела, не фiзiчнае! — павiнна мець на мэце адну або некалькi важных задач. Перш за ўсё, гэта выпраўленне небяспечных (або недапушчальных у грамадстве) паводзiн i прадухiленне паўтарэння падобных учынкаў у далейшым. Таксама гэта ўсталяванне межаў дазволенага i пакрыццё шкоды, прычыненай у вынiку дзiцячага ўчынку. Перш чым сарвацца на крык або паставiць малога ў кут, дарослым варта спытаць сябе: што намi рухае? Можа быць, вы проста стамiлiся i раздражнёныя? Калi ў вас ёсць хоць бы маленькая няўпэўненасць, караць або не — не карайце.
Таццяна Ткачук, мама чацвярых дзяцей:
— Часам бацькi самi вiнаватыя ў правiннасцях дзiцяцi. Калi вы караеце малога або падлетка занадта часта, падумайце, можа быць, тут ёсць i ваша вiна. Напрыклад, я ўзяла за правiла загадзя папярэджваць малодшых: час заканчваць гульню, праз дзесяць хвiлiн будзем абедаць; пачынай рабiць урокi, iнакш не паспееш да заняткаў у студыi выяўленчага мастацтва; хутка мы iдзём дадому з прагулкi, пачынай развiтвацца з дзеткамi. Старэйшыя сын i дачка ў мяне падлеткi, i ў не надта прынцыповых пытаннях я часам iмкнуся iм саступаць, каб упартасць з iх боку не выклiкала ў мяне неабходнасць iх пакарання. Ну, i часам я дазваляю падзеям развiвацца натуральным чынам, i тады за непаслушэнства карае само жыццё. Дапусцiм, малы не захацеў надзяваць рукавiцы зiмой — добра, я пагаджуся. Калi пальчыкi замерзнуць, ён ацэнiць парады мамы i перад наступнай прагулкай будзе больш паслухмяны.
Свята непаслушэнства
Чаму дзiця не слухаецца, парушае забароны i часам правакуе бацькоў? Адказаў можа быць мноства. Найбольш распаўсюджаныя прычыны апiсаны ў псiхалагiчнай лiтаратуры. Гэта могуць быць:
Iрына Асiноўская, сямейны псiхолаг:
— Да гэтага спiса я дадала б яшчэ тры важныя пункты. Перш за ўсё гэта недахоп бацькоўскай увагi. Бацькi стамляюцца, у iх часта не хапае сiл i часу для гульняў i заняткаў з дзецьмi. Але нават самыя дасканалыя гаджэты не заменяць матчыных абдымкаў або прачытаную татам перад сном казку. А вось калi дзiця будзе непаслухмянае, бацькi сапраўды звернуць на яго ўвагу. Калi ваш малы зусiм адбiўся ад рук, для пачатку паспрабуйце аддаць яму больш любовi i клопату. Знайдзiце хоць бы 15— 20 хвiлiн у дзень, каб пабыць з дзiцем сам-насам, — не памешваючы заадно суп i не праглядаючы навiны, пакуль яно вам нешта расказвае. Засяродзьцеся толькi на iм. Калi дзiця адчуе вашу блiзкасць, калi ў яго будзе ўпэўненасць, што вы яго любiце, магчыма, непаслушэнства сыдзе само сабой.
Яшчэ адной прычынай пастаяннага правакавання можа быць жаданне дзiцяцi адпомсцiць бацькам за старыя крыўды. I дзiця, i падлетак могуць адчуваць сур'ёзны боль з-за разводу мамы i таты, цi, напрыклад, рэўнасць да малодшага брата або сястры. I тут зноў вам дапаможа не пакаранне, а шчырая размова. Калi вы зможаце дапамагчы роднаму чалавечку выказаць свае негатыўныя эмоцыi, то паступова сыдзе i глыбокая крыўда — ён не пацягне яе за сабой у дарослае жыццё. I, зразумела, палепшацца паводзiны.
I, нарэшце, прычынай непаслушэнства можа быць... адлюстраванне вашых уласных паводзiн. Дзецi капiруюць бацькоў — гэта адзiн са спосабаў сталення. Калi вы прывыклi зрывацца на крык у зносiнах са сваiмi бацькамi або з мужам, то i ваша дзiця будзе размаўляць з вамi павышаным тонам. Калi вы смалiце цыгарэты на балконе, думаючы, што малое нiчога не заўважае, будзьце гатовыя да таго, што ў старэйшых класах яно таксама пачне курыць. Што рабiць? Як заўсёды, пачынаць з сябе. Выхоўваючы дзяцей, не забывайце выхоўваць сябе.
Наталля Ядко, мама дваiх дзяцей:
— Мне здаецца, перад тым як караць дзiця, трэба паспрабаваць зразумець глыбiнныя прычыны яго правiннасцi. Калi справа ва ўзроставым крызiсе, можа быць, трэба проста ўзброiцца цярпеннем i пачакаць. Калi дрэнны ўчынак быў здзейснены выпадкова, можна пакiнуць яго без пакарання — усе мы памыляемся. Ну, а калi дзiця зрабiла дрэннае наўмысна, тады, вядома, яго трэба неяк пакараць. Але вельмi важна, каб ступень пакарання адпавядала цяжару правiннасцi.
Прэзумпцыя невiнаватасцi
Далёка не ўсе дзiцячыя правiннасцi павiнны пацягнуць за сабой пакаранне, кажуць псiхолагi. Напрыклад, катэгарычна не варта караць дзiця, калi:
Усё ж такi давядзецца
Але ёсць правiннасцi, за якiмi абавязкова павiнна адбыцца пакаранне. Гэта наўмысныя ўчынкi, накiраваныя на прычыненне шкоды.
Псiхолагi кажуць: варта караць дзiця за фiзiчны гвалт у дачыненнi да iншых дзяцей (але, зразумела, спачатку бацькам трэба разабрацца ў прычынах бойкi i ў тым, хто быў агрэсарам), за абразу iншых дзяцей, за крадзеж (i зноў спачатку разбiраемся ў прычынах), за дэманстратыўнае парушэнне ўстаноўленых правiлаў паводзiнаў i хлусню з карыслiвай мэтай (хлусню варта адрознiваць ад фантазiй — за багатую фантазiю караць дзiця, зразумела, не трэба).
Што ж можа быць пакараннем? Зразумела, не фiзiчнае ўздзеянне, не крык i не праславутае «Марш у кут!». Эфектыўнымi варыянтамi пакарання псiхолагi называюць:
Iрына Асiноўская, сямейны псiхолаг:
— Кажучы аб пакараннi дзiцяцi, хачу агучыць некалькi правiлаў, якiя бацькам нiколi не варта парушаць.
Аляксандра АНЦЭЛЕВІЧ
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/alyaksandra-ancelevich
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/syamya-i-demagrafiya
[4] https://zviazda.by/be/tags/syameynaya-gazeta
[5] https://zviazda.by/be/tags/syamya
[6] https://zviazda.by/be/tags/dzeci
[7] https://zviazda.by/be/tags/vyhavanne