Курыцу трэба вымаць з булёну перад самым ужываннем, не даючы ёй абсохнуць, iнакш яна будзе не такая смачная.
- Каб кiпячы алей не распырскваўся на плiту, трэба пакласцi ў патэльню, перад тым як паставiць яе на агонь, кавалачак хлеба.
- Калi пячы бульбу ў лупiне, трэба памыць яе з дапамогай шчоткi, апаласнуць чыстай вадой — i лупiна будзе прыдатная да яды.
- Перад смажаннем рыбу можна абкачаць у сухарах або муцэ, змешаных з дзёртым сырам.
- Каб печань была больш мяккая, пакладзiце яе за 1,5— 2 гадзiны да прыгатавання ў халоднае малако або чыстую ваду.
- Пры чышчаннi слiзкай рыбы можна апускаць пальцы ў соль — гэта аблегчыць працу.
- Каб булён атрымаўся смачны, яго трэба варыць на слабым агнi.
- Каб булён не згубiў свой смак i водар, не варта класцi ў яго шмат гароднiны.
- Каб, не разбiваючы шкарлупiну, даведацца, сырое яйка цi варанае, можна паспрабаваць пакруцiць яго на стале, як ваўчок, вакол восi. Варанае яйка будзе круцiцца, а сырое, зрабiўшы адзiн-два абароты, спынiцца.