У Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адкрылася часовая экспазіцыя «Сталінград 1942-1943. Беларусы на абароне горада », паведамляе minsknews.by [1]
Выстава падрыхтавана супрацоўнікамі музея-запаведніка «Сталінградская бітва» пры падтрымцы Валгаградскага рэгіянальнага аддзялення Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства.
Упершыню жыхары Мінска і госці горада змогуць убачыць музейныя прадметы і фотадакументальны матэрыял са збору музея-запаведніка «Сталінградская бітва». Экспазіцыя распавядае пра грандыёзную бітву, якая паказала ўсяму свету прыклад найвышэйшага гераізму і самаахвярнасці савецкіх воінаў.
Кожны яе раздзел прысвечаны пэўнаму этапу бітвы на Волзе - цяжкім баях на далёкіх і блізкіх подступах да Сталінграда, бяспрыкладнаму па напружанасці супрацьстаяння на яго вуліцах, падзеям гераічнага наступлення нашых войскаў. Асобны раздзел прысвечаны ўдзельнікам бітвы на Волзе, якія прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ў 1944 г.
У экспазіцыі прадстаўлены дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы, ўзоры ўзбраення, абмундзіравання, мемуарная літаратура, плакаты ваеннага часу.
Наведаць выставу можна да 21 снежня.
Спасылкі
[1] https://minsknews.by/minchane-vpervye-mogut-uvidet-materialy-iz-sobraniya-muzeya-zapovednika-stalingradskaya-bitva/
[2] https://zviazda.by/be/tags/minsk
[3] https://zviazda.by/be/tags/gistoryya