Форум партнёрскіх арганізацый у рамках Дня горада, які вучыцца - 2020 пройдзе ў Віцебску 27 лістапада ў анлайн-фармаце, паведаміла БЕЛТА [1] каардынатар праекта «Віцебск, горад, які вучыцца: сінергія для развіцця» Яўгенія Пачэпка.
«Мы хочам сабраць прадстаўнікоў арганізацый і ініцыятыў Віцебска і ўсёй Беларусі, якія займаюцца адукацыяй, дадатковай адукацыяй ці проста праводзяць адукацыйныя мерапрыемствы, а таксама зацікаўленых жыхароў горада», - сказала яна.
Трансляцыя запланаваная з 11.00 да 14.00 з Музея гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча. Падчас працы спікерамі будзе выконвацца масачны этыкет і бяспечная дыстанцыя.
Будуць працаваць секцыі экалогіі, прадпрымальніцтва, інклюзія, культуры. Эксперты з гэтых сфер раскажуць пра тое, як зрабіць адукацыйныя мерапрыемствы прыбытковымі, экоасяброўскімі, інклюзіўным.
Арганізатарам форуму выступае ініцыятыва «Віцебск - горад, які вучыцца» пры падтрымцы партнёраў. Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца [2].
Превью: budny.by
Спасылкі
[1] https://www.belta.by/regions/view/forum-partnerskih-organizatsij-initsiativy-vitebsk-obuchajuschijsja-gorod-projdet-27-nojabrja-416137-2020/
[2] https://vitog.by/forum
[3] https://zviazda.by/be/tags/vicebsk