Вытворца электрамабіляў Tesla паведаміў, што аўтамабілі Model 3, зробленыя ў Кітаі, будуць упершыню экспартавацца ў краіны Еўропы, перадае [3] «Жэньмінь жыбаа» анлайн».
Аўто мяркуецца пастаўляць у Германію, Францыю, Італію, Іспанію, Партугалію і Швейцарыю. Пакуль гаворка ідзе толькі пра мадэль Model 3, якая вырабляецца на шанхайскай Gigafactory 3 нароўні з Model Y. Па дадзеных крыніцы, першая партыя ўжо гатовая да адпраўкі: аўтамабілі пакінулі Кітай на наступным тыдні, а да канца лістапада дабяруцца да порта Зэбрюге ў Бельгіі. Якім будзе кошт Model 3 кітайскай зборкі ў Еўропе, пакуль невядома.
Акрамя ЗША і Кітая, аўтамабілі Tesla збіраюць і ў Еўропе. На прадпрыемстве ў індустрыяльнай зоне горада Тильбург ў Нідэрландах наладжана вытворчасць Model S і Model Y буйнавузлавым метадам: усе камплектуючыя, гатовыя да фінальнай зборкі, пастаўляюцца з амерыканскага завода. Таксама напрыканцы 2021 года ў ваколіцах Берліна адкрыецца «Гігафабрыка» пад нумарам 4 і новая дызайн-студыя. На заводзе плануюць выпускаць акумулятары, электрычныя сілавыя ўстаноўкі, а таксама электракары Model 3 і Model Y.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya