Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава са 110-годдзем са дня заснавання ўстановы. Пра гэта БЕЛТА паведамілі [1] ў прэс-службе беларускага лідара.
«Захоўваючы і прымнажаючы традыцыі айчыннай вышэйшай адукацыі, вы ўмацоўваеце статус адной з найстарэйшых беларускіх навучальных устаноў з багатай гісторыяй і самавітай навуковай базай», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што сёння час ставіць перад калектывам універсітэта глабальныя задачы: сістэма навучання будучых спецыялістаў павінна адпавядаць высокаму попыту на новыя кампетэнцыі і сучасныя веды. «Важна, каб выпускнікі праслаўлялі сваю ВНУ не толькі як прафесіяналы, але і як патрыёты», — падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананне, што майстэрства, імкненне да наватарства і асабісты прыклад выкладчыкаў універсітэта будуць спрыяць паспяховай рэалізацыі галоўных мэтаў дзяржаўнага будаўніцтва — інтэлектуальнага развіцця нацыі і захавання суверэнітэту Беларусі.
Прэв’ю: БЕЛТА
Спасылкі
[1] http://president.gov.by/ru/news_ru/view/pozdravlenie-kollektivu-vitebskogo-gosudarstvennogo-universiteta-imeni-pmmasherova-24923/
[2] https://zviazda.by/be/tags/vinshavanne-alyaksandra-lukashenki
[3] https://zviazda.by/be/tags/vnu