Французскія навукоўцы выявілі першы на тэрыторыі краіны ачаг захворвання норак каранавірусам новага тыпу на норкавай ферме. Па гэтай прычыне будуць знішчаныя 1 тыс. гэтых жывёл. Пра гэта паведамляе ТАСС [1] са спасылкай на Міністэрства сельскай гаспадаркі Францыі.
Будзе знішчана таксама створаная на аснове такіх жывёл прадукцыя на небяспечнай ферме. Усяго ў Францыі працуюць чатыры гаспадаркі па развядзенні норак. У адным з іх віруса не выяўлена. Вынікаў аналізаў на двух іншых фермах пакуль няма.
Заражэнне норак на фермах было выяўлена раней у Даніі. Мясцовымі ўладамі было прынята рашэнне знішчыць на зверафермах усіх норак — больш за 15 млн асобін — з-за рызыкі перадачы мутаванага каранавіруса ад гэтых жывёл людзям.
Спасылкі
[1] http://tass.ru
[2] https://zviazda.by/be/tags/francyya