Зарабілі кітайскія паштавікі.
Паштовы сектар Кітая працягвае ўпэўнена развівацца, што выяўляецца ў росце як яго даходаў, так і аб'ёму аперацый, перадае «Жэньмінь жыбаа анлайн» [3].
Чакаецца, што па выніках гэтага года даходы гэтага сектара вырастуць да 1,1 трлн. юаняў (каля 165,4 млрд. долараў). У 2015-м адпаведны паказчык склаў 403,9 млрд. юаняў. Штогадовыя тэмпы росту - 22 працэнты, адзначы.ў Ма Цзюньшэн, кіраўнік Дзяржаўнага паштовага ўпраўлення. Аб'ём сектара экспрэс-дастаўкі ў Кітаі за апошнія пяць гадоў вырас у чатыры разы і перавысіў 80 млрд пасылак, заняўшы першае месца ў свеце, дадаў эксперт.
Сёлета кур'ерскі сектар зарабіў больш чым 860 млрд. юаняў, а пяць гадоў таму -- 276,96 млрд. юаняў. Адпаведна, штогадовыя тэмпы росту гэтага накірунку склалі 25 працэнтаў.
Прэв'ю: gsconto.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya