Складзе сетка правінцыі Хэнань.
У цэнтральнакітайскай правінцыі Хэнань налічваецца 36 тысяч базавых станцый 5G, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». [3]
Усе гарадскія раёны вышэй павятовага ўзроўню ахоплены сеткай 5G. Аб гэтым паведамілі мясцовыя ўлады. Да канца гэтага года мяркуецца павялічыць колькасць базавых станцый 5G і карыстальнікаў паслуг 5G да 40 тыс. і 14 млн. адпаведна.
Як чакаецца, да 2022-га колькасць базавых станцый дасягне 168 тысяч, а аб'ём дадзенай індустрыі перавысіць 100 млрд. юаняў (каля 14,9 млрд. долараў), паведаміў прадстаўнік правінцыйнага ўпраўлення прамысловасці і інфарматызацыі.
У апошнія гады ў Хэнані пашыраецца прымяненне тэхналогіі 5G ў сферах інтэлектуальнай вытворчасці, беспілотных тэхналогій здабычы карысных выкапняў, грамадскага транспарту і аховы здароўя.
Прэв'ю: root-nation.com
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya