Тут спалучаюць вытворчасць і турызм.
У апошнія гады ў павеце Чжэндзін, што ў правінцыі Хэбэй, інтэнсіўна развіваецца сельская гаспадарка, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн» [3].
Сёлета тут адкрылася «разумная ферма», якая адрозніваецца экалагічнасцю і высокімі тэхналогіямі. На яе базе развіваецца і турызм. Плошчу дадзенай фермы складае 10 тысяч кв. метраў. Яна падзелена на пяць частак: зону для сельскай гаспадаркі, для шматпавярховага вырошчвання, выставачную зону, а таксама зоны вытворчасці і даследвання.
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/u-svece
[2] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya-0
[3] http://russian.people.com.cn/
[4] https://zviazda.by/be/vestki-z-kitaya