Днямі Нацыянальным банкам краіны з мэтай абмежавання рызык банкаў, нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый, здольных паўплываць на ўстойлівасць функцыянавання банкаўскай сістэмы, вызначаны пералік сістэмна значных банкаў на 2021 год.
Як паведамляе прэс-служба фінансавага рэгулятара Беларусі, да групы сістэмнай значнасці І аднесены акцыянерныя таварыствы «ААБ Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Белгазпрамбанк», «БПС-Ашчадбанк», «Пріорбанк», «Банк БелВЭБ» і «Белінвестбанк».
Да групы сістэмнай значнасці ІІ аднесены ЗАТ «Альфа-Банк», «Банк ВТБ» (Беларусь), «МТБанк», ААТ «Банк Дабрабыт», «Парытэтбанк», «БНБ-Банк».
Спецыялісты Нацбанка адзначаюць, што аднясенне банкаў да ліку сістэмна значных здзейснена на падставе агрэгіраванай ацэнкі іх сістэмнай значнасці па такіх паказчыках, як маштаб дзейнасці банка, яго ўзаемазвязанасць з банкамі-рэзідэнтамі, значнасць для эканомікі і ўзаемазвязанасць з нерэзідэнтамі.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: rce.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/tags/bank
[4] https://zviazda.by/be/tags/nacyyanalny-bank