Сталічнымі аператыўнікамі затрыманы малады чалавек, які з выкарыстаннем шкоднаснага праграмнага забеспячэння атрымліваў дадзеныя чужых уліковых запісаў і прадаваў іх.
Супрацоўнікі групы па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці Партызанскага РУУС Мінска высветлілі абставіны таго, што адбывалася, а таксама ўстанавілі, што да гэтага датычны 22-гадовы жыхар сталіцы. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, малады чалавек ўсталяваў сабе праграму, якая падбірала паролі да ўліковых запісаў карыстальнікаў на гульнявых платформах, узломваў іх, а пазней перапрадаваў.
Са слоў затрыманага, падобным відам заробку ён займаўся каля двух гадоў і сярэдні яго даход за названы перыяд часу склаў каля 500 долараў у месяц.
Сяргей РАСОЛЬКА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/kiberzlachynstvy