У матчы 30-га тура чэмпіянату Беларусі мінскае «Дынама» прыме барысаўскі БАТЭ. Гульня пройдзе 28 лістапада на стадыёне «Дынама». Матч пройдзе без гледачоў, паведамляе by.tribuna.com [1].
Мінскі клуб дагэтуль запрашае заўзятараў на матч, аднак анлайн-старонка пакупкі білетаў не загружаецца.
Адзначым, што перад апошнім турам на залатыя медалі чэмпіянату прэтэндуюць БАТЭ і «Шахцёр». Пры перамозе БАТЭ становіцца чэмпіёнам краіны ў любым выпадку. У іншых выпадках шанцы на першае месца з’яўляюцца ў салігорскага клуба.
Мінскае «Дынама» пры спрыяльных абставінах можа падняцца на 3-е месца.
Спасылкі
[1] https://bytribuna.global.ssl.fastly.net/football/1091316746-dinamo-minsk-bate-match-zaklyuchitelnogo-tura-chempionata-belarusi-pro.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/barysauski-bate
[3] https://zviazda.by/be/tags/dynama-minsk-1
[4] https://zviazda.by/be/tags/minskae-dynama
[5] https://zviazda.by/be/tags/dynama
[6] https://zviazda.by/be/tags/bate
[7] https://zviazda.by/be/tags/belaruski-futbol