У мэтах прафілактыкі правапарушэнняў удзельнікамі дарожнага руху, а таксама папярэджання дарожна-транспартных здарэнняў з 25 па 28 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці праводзіць масіраваную адпрацоўку аварыйна-небяспечных участкаў аўтадарогі Р-28 Мінск – Маладзечна - Нарач у межах Мінскага, Маладзечанскага, Вілейскага і Мядзельскага раёнаў.
Як інфармуе УДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, у ходзе адпрацоўкі асаблівую ўвагу вартавыя дарог нададуць спыненню парушэнняў ПДР пешаходамі, выяўленню нецвярозых кіроўцаў, асоб, якія не маюць права кіравання транспартнымі сродкамі, парушэнню хуткасных рэжымаў, а таксама правілаў абгону і манеўравання.
Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці настойліва рэкамендуе ўдзельнікам дарожнага руху быць як мага больш уважлівымі на дарозе і строга выконваць патрабаванні Правіл дарожнага руху.
Сяргей РАСОЛЬКА
Прэв’ю: kto-chto-gde.ru
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/autadaroga
[2] https://zviazda.by/be/tags/dai
[3] https://zviazda.by/be/tags/minskaya-voblasc