За 10 месяцаў года арганiзацыямi ўсiх формаў уласнасцi пабудавана 35,3 тысячы новых кватэр. Як паведамляе Нацыянальны статыстычны камiтэт, за гэты час у краiне было ўведзена ў эксплуатацыю 3 млн 80,6 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля.
Эксперты жыллёвай сферы адзначаюць, што для грамадзян, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 1 млн 176,1 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы, або 38,2 % ад агульнага аб'ёму ўведзенага жылля. З агульнага аб'ёму ўведзенага жылля для грамадзян-чаргавiкоў з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкi пабудавана 889,8 тысячы квадратных метраў.
Спецыялiсты Белстата асобна вылучаюць той факт, што каля дзвюх трацiн ад усяго аб'ёму жылля пабудавана ў гарадах. А ў сельскiх населеных пунктах уведзена ў эксплуатацыю 965,3 тысячы квадратных метраў агульнай плошчы жылля, або 31,3 % ад iх агульнага ўводу.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: korter.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/syargey-kurkach
[2] https://zviazda.by/be/ekanomika
[3] https://zviazda.by/be/zhyllyo
[4] https://zviazda.by/be/tags/zhyllyo