Завяршыўся рэспублiканскi творчы конкурс «Пад знакам Года малой радзiмы!», вызначаны яго пераможцы. Сёлета СМI прадставiлi 142 работы, сярод якiх 16 — ад рэспублiканскiх, 120 — рэгiянальных i 6 карпаратыўных. Першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Павел ЛЁГКI расказаў, што праект яшчэ адносна новы, але нягледзячы на гэта да яго назiраецца высокая зацiкаўленасць. «Ён заклiканы прадэманстраваць дасягненнi па зберажэннi i адраджэннi роднага краю, садзейнiчаць выхаванню ў моладзi патрыятызму, любовi да радзiмы i фармiраванню актыўнай жыццёвай пазiцыi. Упэўнены, такi праект павiнен iснаваць i далей, развiвацца».
У прыватнасцi, дыпломам першай ступенi сярод рэспублiканскiх друкаваных СМI ў намiнацыi «Землякi» ўзнагароджаны калектыў рэдакцыi газеты «СБ. Беларусь сегодня», дыпломам другой ступенi — наша калега па выдавецкiм доме, карэспандэнт «Лiтаратуры i мастацтва» Наталля Святлова. У намiнацыi «Традыцыi i гiсторыя роднага краю» дыпломам першай ступенi адзначана рэдакцыя «Рэспублiкi», дыпломам другой ступенi — «Железнодорожник Белоруссии». У намiнацыi «У Год малой радзiмы — вялiкiя справы» дыплом першай ступенi атрымалi яшчэ адны прадстаўнiкi Выдавецкага дома «Звязда» — калектыў часопiса «Маладосць», дыплом другой ступенi — «Сельская газета».
Сярод iнтэрнэт-рэсурсаў i сеткавых выданняў у намiнацыi «Землякi» пераможцам стаў калектыў рэдакцыi «Астравецкай праўды», у намiнацыi «Традыцыi i гiсторыя роднага краю» дыплом першай ступенi атрымаў калектыў аўтараў мультымедыйнага праекта «НеОБЫЧАЙНые деревни» сеткавага выдання SB.BY.
Дар'я ШЛАПАКОВА
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/author/darya-shlapakova
[2] https://zviazda.by/be/gramadstva
[3] https://zviazda.by/be/medyya
[4] https://zviazda.by/be/tags/konkurs
[5] https://zviazda.by/be/tags/vydavecki-dom-zvyazda