Пагроза гвалту ў адносінах да жанчын абвастрылася ва ўсім свеце падчас самаізаляцыі на фоне пандэміі каранавіруснай інфекцыі. З такой заявай выступіла ў аўторак выканаўчы дырэктар Упраўлення ААН па наркотыках і злачыннасці (УНП ААН) Геда Фатх Валі, перадае [1] ТАСС.
Па дадзеных УНЗ ААН, у свеце ўсё больш жанчын сутыкаюцца з хатнім гвалтам з боку сужыцеляў ці сваякоў. «Крызіс COVID-19 пагаршае сітуацыю. У многіх краінах ізаляцыя павысіла пагрозу гвалту, абмежаваўшы доступ жанчын да праваахоўных і судовых паслуг», — гаворыцца ў заяве выканаўчага дырэктара УНЗ ААН.
Раней генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш паведамляў, што свет сутыкнуўся з успышкай хатняга гвалту ў адносінах да жанчын пасля ўвядзення ў многіх дзяржавах каранцінных мер у сувязі з эпідэміяй каранавіруса.
25 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. Ён быў заснаваны Генеральнай Асамблеяй ААН 17 снежня 1999 года і праводзіцца з мэтай прыцягнення ўвагі грамадскасці да гэтай праблемы.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/obschestvo/10087029
[2] https://zviazda.by/be/tags/zhanchyny
[3] https://zviazda.by/be/tags/hatni-gvalt
[4] https://zviazda.by/be/tags/aan