Здарэнне адбылося ў 17 гадзін 24 лістапада ў Веткаўскім раёне. 41-гадовы асуджаны, пагражаючы нажом супрацоўніку папраўчай установы, збег з тэрыторыі сельгаспрадпрыемства, дзе ён працаваў, паведамілі [1] ў тэлеграм-канале МУС.
Асабісты склад калоніі і Веткаўскага РАУС быў узняты па трывозе, на тэрыторыі бліжэйшых раёнаў і ў Гомелі уводзіўся спецплан па пошуку злачынца. На затрыманне мужчыны арыентаваліся ўсе дзяжурныянарады вобласці.
Каля 22 гадзін міліцыянеры затрымалі асуджанага на вуліцы ў вёсцы Залаты Рог. У яго знайшлі нож.
Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням мужчыны і распачалі крымінальную справу за ўцёкі з пагрозай прымянення гвалту з папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі. Падчас расследавання трэба будзе высветліць, як нож апынуўся ў асуджанага.
Падазраваны родам з Магілёўскай вобласці, у 2013 годзе за ўчыненне забойства яго прысудзілі да 9,5 год пазбаўлення волі. З 2019 года ў сувязі са змякчэннем рэжыму фігурант адбываў пакаранне ў папраўчай калоніі-пасяленні ў Веткаўскім раёне і працаваў у адным з мясцовых гаспадарак.
Прэв’ю: news.myseldon.com
Спасылкі
[1] https://web.telegram.org/#/im?p=@pressmvd
[2] https://zviazda.by/be/tags/ucyoki
[3] https://zviazda.by/be/tags/zatrymany
[4] https://zviazda.by/be/tags/kaloniya