Яна прымеркавана да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка і заснавальніка айчыннага гістарычнага рамана. У экспазіцыю ўвайшло больш за 20 выданняў, прысвечаныя жыццёваму і творчаму шляху класіка беларускай літаратуры. Частку выстаўкі складаюць работы вучоных БДУ.
Сярод экспанатаў прадстаўлена адна з першых кніг аб беларускім пісьменніку «Жывая повязь часоў» вядомага літаратуразнаўцы Анатоля Вераб’я 1985 года выпуска. У час яе напісання аўтар асабіста пазнаёміўся з Уладзімірам Караткевічам.
Віртуальная выстава даступная на сайце [1] Фундаментальной бібліятэкі БДУ.
Акрамя таго, у бібліятэчных залах галоўнага корпуса ўніверсітэта, эканамічнага факультета і факультэта журналістыкі падрыхтаваны тэматычныя кніжныя стэнды з вядомымі творамі Уладзіміра Караткевіча.
Надзея НІКАЛАЕВА
Прэв’ю: karotkizmest.by
Спасылкі
[1] https://library.bsu.by/index.php/about-library/9-home/2789-virtualnaya-vystavka-uladzimir-karatkevich-u-litaraturazna-stve-i-krytytsy
[2] https://zviazda.by/be/tags/uladzimir-karatkevich