Аварыя адбылася сёння раніцай на 26-м км трасы Полацк — Глыбокае. 20-гадовы вадзіцель іншамаркі на закругленні дарогі не справіўся з кіраваннем, аўтамабіль з’ехаў у кювет і ўрэзаўся ў дрэва, паведамляе МУС Беларусі.
У салоне машыны знаходзіліся тры пасажыры ва ўзросце ад 18 да 21 года. Па дарозе ў бальніцу малодшы памёр. Кіроўца і 21-гадовы хлопец траўмаваныя, яшчэ адзін чалавек не пацярпеў.
Следчыя і ДАІ высвятляюць абставіны здарэння.
Прэв’ю: pravo.by
Спасылкі
[1] https://zviazda.by/be/tags/polack
[2] https://zviazda.by/be/tags/dtz