Былы ігрок і трэнер зборнай Аргенціны па футболе Дыега Марадона памёр на 61-м годзе жыцця, паведамляе ТАСС [1].
Адзначаецца, што ў сераду ў Марадоны спынілася сэрца.
2 лістапада Марадону шпіталізавалі ў горадзе Ла-Плата. Як заявіў раней урач былога футбаліста Леапольда Луке, шпіталізацыя не была тэрміновай, аргентынец сам захацеў прайсці медыцынскі агляд, падчас якога было выяўлена наяўнасць субдуральнай гематомы. На наступны дзень Марадону перавезлі ў іншую бальніцу, дзе яму была паспяхова праведзена аперацыя, аднак выпіска была адкладзена з-за праявяць абстынентнага сіндрому. 12 лістапада Марадона быў выпісаны з бальніцы.
У 2018-м годзе Дыега Марадона прыязджаў [2] у Беларусь. Яго запрашалі ўзначаліць клуб “Дынама-Брэст”.
Спасылкі
[1] https://tass.ru/sport/10098625
[2] https://zviazda.by/be/news/20180717/1531838650-yak-dyega-maradona-pabyvau-u-belarusi
[3] https://zviazda.by/be/tags/dyega-maradona