У Беларусі ў студзені — кастрычніку выяўлена 1 222 выпадкі ВІЧ-інфекцыі, паведамілі [1] на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя.
Менш за ўсё новых выпадкаў пацверджана ў Віцебскай (66) і Гродзенскай абласцях (72), больш за ўсё — у Гомельскай (365). У У Мінску выяўлена 284 выпадкі, Мінскай вобласці — 184, у Магілёўскай — 146, Брэсцкай — 105.
За 10 месяцаў бягучага года доля тых, хто заразіўся ВІЧ парэнтэральным шляхам перадачы склала 15,1% (184 чалавекі), палавым — 83,6% (955).
На жанчын прыйшлося 37,6% выяўленых у гэты перыяд выпадкаў ВІЧ-інфекцыі (460), на мужчын — 62,4% (762). Размеркаванне па ўзроставых групах наступнае: да 14 гадоў — 0,6%, 15-19 гадоў — 1,1%, 20-29 гадоў — 16,1%, 30-39 гадоў — 39,2%, 40-49 гадоў — 28,2%, 50-59 гадоў — 10,7%, 60 гадоў і старэй — 4,1%.
Па дадзеных на 1 лістапада, у Беларусі пражываюць 22 792 чалавека з ВІЧ-станоўчых статусам, у тым ліку ў сталіцы рэспублікі — 5 110 у Гомельскай вобласці — 8 402, у Мінскай — 3 678, у Брэсцкай — 1 688 у Магілёўскай — 1 678, у Віцебскай — 1 253 у Гродзенскай — 983.
Прэв’ю: yandex.by
Спасылкі
[1] https://rcheph.by/news/epidsituatsiya-po-vich-infektsii-v-respublike-belarus-po-sostoyaniyu-na-01-11-2020.html
[2] https://zviazda.by/be/tags/vich
[3] https://zviazda.by/be/tags/belarus
[4] https://zviazda.by/be/tags/statystyka
[5] https://zviazda.by/be/tags/zdaroue